Вынікі незалежнага перападліку галасоў далі б ашаламляльныя вынікі.

Расейскія назіральнікі, якім ужо з самага ранку можна было прапаноўваць жуйку, каб зьняць водар моцных напояў, былі ў захапленьні ад «дэмакратычнасьці» беларускіх выбараў. Такое сьвята! Такая арганізацыя! Такая яўка!

Сапраўды, лічба яўкі на апошніх выбарах імкліва ідзе да 100%. Спачатку гэтая лічба была дасягнута на асобных вясковых участках у 2001 г. Потым яна стала дасягальнай на большасьці іх з адхіленьнем у 3—5 чалавек, якіх камісіі ня здолелі знайсьці ў дзень выбараў па месцы жыхарства. Цяпер да гэтых лічбаў накіраваліся ўчастковыя камісіі райцэнтраў, якіх пасьля інструктажаў у старшынь райвыканкамаў ратуе толькі карвалол.

На выбарах 2006 г. за такія лічбы наведваньня, магчыма, ужо будуць ляцець галовы асобных старшынь у абласных гарадах, бо кіраўніца Цэнтравыбаркаму са скрухай адзначыла, што ў дзень выбараў камісіі ня здолелі даехаць да ўсіх грамадзян, што пажадалі прагаласаваць дома. Часу не хапіла. І хутка новапалатачнікаў, хутчэй за ўсё, чакае чарговае заданьне па «дэмакратызацыі» ВК — дазволіць зьбіраць галасы выбаршчыкаў на даму датэрмінова.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Міхась Лагор, Гарадок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0