Ягор Конеў. Нямігі берагі. Аповесьць // «Маладосць», №7.

Злучыць разам старажытную ведзьму, эсэсаўцаў і Нямігу — гэта яшчэ трэба прыдумаць. Даўно ўжо стагналі, што ў нас няма масавай культуры. Ягор Конеў спрабуе адказаць на гэты выклік. І хаця індустрыя, здольная такое чытво выбраць, падрэзаць, якасна спакаваць і распаўсюдзіць, у нас яшчэ пакуль не паднялася на ногі, высілкаў творцаў нельга не вітаць.

Конеў шукае забаўляльнасьці ў беларускай гісторыі і ў цудоўным. То сябар гаваркога ката распавядае страшныя гісторыі («Вартавыя»), то Напалеона спыняе скамарох і ягоны вучань-мядзьведзь («Смаргонскі настаўнік і вучань»), то тата жадае зарэзаць свайго сына і амаладзіцца — але сам трапляе пад нож («Рытуалы акультнай магіі»).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0