Глядзеў на БТ рэпартаж пра тое, што дзякуючы «беларускаму эканамічнаму цуду» падзарабіць у нас імкнуцца нават сяляне з Украіны. Але й наша ўласнае становішча ў некаторых мясцовасьцях не нашмат лепшае…

На «газавых» урачыстасьцях у Паставах прэзыдэнт заявіў: «Беларусь бачыцца ня толькі нам, але і ўсім у Эўропе і сьвеце як некрануты запаведны куток», і гэта лічыцца добрай асновай для разьвіцьця гэтай зямлі, у прыватнасьці — турызму. Можа, некалі так і будзе, але рэаліі сёньняшняга жыцьця выяўляюць пакуль што «турызм» другога кшталту. Да прыкладу, у Маладэчанскі раён прыяжджаюць на сезонныя заробкі жыхары са Століншчыны! А як іначай? Глыбінка адметная ня толькі сваёй рамантычнай некранутасьцю, але і невысокім разьвіцьцём прамысловай часткі эканомікі. Гэта, адпаведна, вымушае палескіх жыхароў каторы год адмяраць паўкраіны дзеля хлеба надзённага…

Сяргей Брадавы, Маладэчна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0