Лявон Вольскі, саліст «NRM»: Галоўнае — не баяцца зараз

«НН»: Якімі будуць наступныя сем гадоў?

Лявон Вольскі: Яшчэ сем?.. Я пра эміграцыю сур’ёзна ня думаў. Але ў мяне гадуецца дачка, і я не хацеў бы, каб яна была піянеркай. Гэта і трагічна, і камічна, фарсам патыхае, і вельмі непрыемна. Калі гэта будзе, я ў піянеры сваіх дзяцей аддаваць не зьбіраюся. То бок давядзецца ехаць кудысьці, дзе існуе беларускамоўная адукацыйная прастора.

Як толькі будуць адбывацца нейкія працэсы, будзем рэагаваць. Мы ўсё-такі дзяржава — маю на ўвазе «N.R.M.», — мы цяпер праводзім рэфэрэндум на сайце, будзем прымаць тытулы для міністраў, мой тытул будзе «мудры кіраўнік, шчасьця будаўнік». Потым будзем ствараць моладзевую суполку НРСМ.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыў Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0