Тым часам «рэканструкцыя» ў гістарычным цэнтры працягваецца: на вуліцы Савецкай польскі брук мяняюць на плітку і высякаюць дрэвы.

6 ліпеня адбудзецца адмысловы сход ініцыятыўнай групы па правядзеньні, гарадзкога рэфэрэндуму па праблемах рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні. Пра гэта паведаміў адзін зь ініцыятараў мерапрыемства Вадзім Саранчукоў. Па яго словах, правядзеньне такога сходу напярэдадні рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў органах мясцовай улады прадугледжвае закон. На сёньня група налічвае больш за 150 чалавек. Набор у яе працягваецца. «У першую чаргу нас цікавяць людзі, што будуць займацца менавіта зборам подпісаў, тэхнічныя выканаўцы» — зазначыў сп. Саранчукоў.

Тым часам «рэканструкцыя» ў Горадні працягваецца. Усьлед за польскай брукаванкай адзіную пешаходную ў горадзе вуліцу Савецкую вызваляюць ад дрэваў. У выніку, на самай «зялёнай» у недалёкім мінулым вуліцы, захаваецца толькі кожнае пятае дрэва. Паказальна што першыя дрэвы сьпілавалі акурат насупраць Абласнога камітэту па экалёгіі і ахове прыродных рэсурсаў.

Сямён Печанко

Здымак harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0