У Гомелі ў вулічных рэалізатараў невядомы адкрыта выкраў латарэйныя білеты «Суперлато» і «Ваша лато». Аб падрабязнасцях крадзяжоў БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле звестак супрацоўніка прэс‑службы Віталя Прыстромава, 28 чэрвеня прыкладна ў 14.10 з адкрытай вітрыны на рынку «Прудкоўскі» невядомы выкраў 14 латарэйных білетаў «Суперлато». Прыкладна праз паўтары гадзіны аналагічны крадзеж адбыўся ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра, дзе таксама з адкрытай вітрыны хлопец 18‑25 гадоў выкраў 14 білетаў латарэі «Ваша лато».

«Відавочна, ў кагосьці жаданне выйграць аўтамабіль у будучую нядзелю пераважыла над цвярозым розумам, калі гэты чалавек пайшоў на рызыку трапіць пад суд за невялікую суму — кошт 14 білетаў «Ваша лато» 35 тысяч», — пракаментаваў В.Прыстромаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0