Беларускія музыканты ня лічаць, што выконваць песьні пратэсту супраць бушаўскай палітыкі — справа вартая.

«Заўважце, што падобныя песьні-маніфэсты ня надта пашыраны сярод славян, бо мы маем зусім адрозны мэнталітэт ад астатніх народаў. У нашых песьнях усё больш завуалявана, па-мойму, проста біць фразамі ў лоб ня варта. Я з задавальненьнем, у першых шэрагах, вазьму ўдзел у антыбушаўскай акцыі, калі такая будзе ладзіцца, але ж песень пад яе пісаць ня буду», — кажа лідэр групы «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч.

«Безумоўна, на чужы боль трэба адгукацца, але, каб удаўся такі твор, неабходна, каб адпаведны настрой меў паэт, кампазытар і выканаўца. Гэтага дасягнуць цяжка, тым больш што тая праблема нас ня надта кранае», — кажа Генадзь Бураўкін, на вершы якога быў створаны не адзін хіт.

«У нашай краіне ёсьць чалавек, значна горшы за Буша. Рабіць шаржы на амэрыканскага кіраўніка і баяцца сказаць слова пра таго, хто тут праводзіць ганебную палітыку, — гэта прымета дрэннага густу», — зазначае Піт Паўлаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0