Папулістам не ўдалося здабыць большасьці месцаў у літоўскім Сойме. Трэцяй палітычнай сілай Літвы сталі нацыянал-кансэрватары Кубілюса-Ландсбэргіса.

Літоўскага мільянэра расейскага паходжаньня Віктара Ўспаскіх традыцыйным партыям удалося спыніць «пад Мажайскам». Ягоная Партыя працы атрымала 39 мандатаў у 141-мясцовым Сойме. Такі вынік двух тураў парлямэнцкіх выбараў, што адбываюцца ў нашых суседзяў паводле мажырытарна-прапарцыйнай сыстэмы, калі частка дэпутатаў абіраецца ад партыйных сьпісаў, а іншая — у аднамандатных акругах. Усе папулісцкія партыі разам атрымалі 59 месцаў. Яшчэ 11 маюць прыхільнікі імпічнутага прэзыдэнта Паксаса і 9 — Сялянская партыя Казімеры Прунскенэ. Гэтага мала, каб сфармаваць урад, а традыцыйныя партыі гатовыя забыцца аб права-левым расколе, абы не дапусьціць у міністэрскія крэслы папулістаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0