На Крыжовай гары ў Курапатах, дзе ляжаць дзясяткі тысячаў ахвяраў савецкага тэрору, невядомыя пашкодзілі некалькі крыжоў і памяткі па ахвярах-паляках, мусульманах, габрэях, «лавачку Клінтана», шыльду Шатэрніка. У мэмарыяле зьявіліся надпісы «За Русь», «Славянский Союз» і свастыкі. Улады глядзяць на гэта скрозь пальцы: вінаватых за вандалізм у Курапатах яшчэ ні разу не каралі. Пра блюзьнерства паведамілі буйныя СМІ Польшчы, Расеі, Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?