Расклад Будслаўскага фэсту.
Праграма фэсту
1 ліпеня
Ад 14.00 — сустрэча і прывітаньне пілігрымаў
16.00 — сустрэча міжнароднай воднай пілігрымкі і гістарычнага крыжа.
17.00 — сьв. Імша (служаць айцы бэрнардыны).
18.00 — сьв. Імша для пілігрымаў зь Віцебскай дыяцэзіі (служыць біскуп Казімір Вялікаселец; сьпеў — пілігрымы).
20.00 — сьв. Імша для пілігрымаў зь Менска‑Магілёўскай архідыяцэзіі (сьпеў — пілігрымы).
22.00 — Нешпары пра Найсьвяцейшую Панну Марыю
23.00 — Акафіст Найсьвяцейшай Паньне Марыі (сьпеў — хор Грэка‑Каталіцкай Царквы).
2 ліпеня
0.00 — працэсія са сьвечкамі і ўрачыстая сьв. Імша (служыць біскуп Уладзіслаў Блін; сьпеў — хор «Залатая Горка»).
Ад 2.00 — моладзевае малітоўнае чуваньне (пляц перад базылікай).
2.00 — Боская літургія паводле ўсходняга абраду (перад абразом Маці Божай).
4.00 — адарацыя Найсьвяцейшага Сакрамэнту (у базыліцы).
5.30 — «Гадзінкі» да Маці Божай.
6.00 — сьв.Імша (перад абразом Маці Божай).
7.00 — сьвяты Ружанец.
8.00 — сьв. Імша (служаць новапрэзьбітары; сьпеў — хор «Polonez»).
10.30 — выстаўленьне Найсьвяцейшага Сакрамэнту, літанія да Маці Божай, працэсія, багаслаўленьне Найсьвяцейшым Сакрамэнтам.
12.00 — урачыстая сьв.Імша (служаць каталіцкія біскупы Беларусі разам з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Марцінам Відавічам; сьпеў — хор «Gloria»). На заканчэньне Імшы — гімн Te Deum.
Інфармацыю пра Санктуарый Маці Божай Будслаўскай можна знайсьці на старонцы Будслаўскага санктуарыя
Т.: (01797) 3‑13‑73, e‑mail: [email protected]