Неяк, седзячы з плястыкавым куфлем квасу пад парасонам вулічнага бару, мой добры знаёмы стомлена паскардзіўся.

Паводле яго слоў, быць нацыяналістам ва Ўкраіне лягчэй, чым у Беларусі. Бо ў суседзяў ёсьць Львоў, куды кожны патрыёт, стаміўшыся ад змаганьня, спаняверыўшыся, можа паехаць. Тамака можна адпачыць ад расейскай мовы, шыльдаў, папсы. Тамака ў барах б’юць за расейскія песьні. Тамака наноў можна адчуць сябе ўкраінцам, усмактаць у сябе дух і навакольную атмасфэру, якой хопіць потым на далейшае змаганьне.

Потым знаёмы запытаўся ў мяне: «Дзе ў беларуса свой Львоў? Куды можна паехаць адпачыць стомленаму душою?» Толькі некалі ён адчуў нешта падобнае, калі трапіў гандляваць у Гайнаўку і ўбачыў на кожнай камяніцы намаляваны бела-чырвона-белы сьцяг і надпіс «Жыве Беларусь!».

У беларусаў няма свайго Львова, але няма й свайго Крыму. Хаця калі б за Саветамі мы не пазбавіліся Беластоку, дык маглі б атрымаць і Калініградзкую вобласьць з выхадам да мора і наступныя праблемы з прыбышамі-расейцамі й выгнанцамі-немцамі. Зусім як ва Ўкраіне зь мясцовымі татарамі й расейскім насельніцтвам у Крыме.

Нехта скажа, што Вільня магла б стацца беларускім Львовам, бо гэтыя гарады-легенды маюць падобны лёс.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Руслан Равяка, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0