Экстрэмальна-пазытыўны гурт «ТТ-34» працягвае гомельскія музычныя традыцыі, закладзеныя колішнімі мэталёвымі лідэрамі «Gods Tower».
Так, на альбоме можна пачуць голас Міхалка, трызьненьні Сашы і Сірожы, чытанкі гомельскага рэпера Сярогі, скрэтчы культавага ды-джэя Яўгена Лур’е і гукі «забароненых бубначоў» з «Drum Xtc».
Cярод галоўных гітоў альбому – «Джэк». Менавіта пад рыфы з гэтае песьні ў кінамэгагіце «Начная варта» адрываецца галава Лагуценкі-вампіра.
29 кастрычніка «ТТ-34» прэзэнтавала сваю праграму ў родным горадзе. 10 і 11 лістапада група грае ў Менску. 10-га яе пачуюць тыя, хто наведае канцэрт сусьветнай рок-легенды «Whitesnake». Гомельская каманда будзе граць у іх на разагрэве. 11 лістапада «ТТэшнікі» абяцаюць жорстка раскілбасіць сваёй музыкай кожнага на сольным канцэрце ў «Рэактары» ў 20.00. У канцэрце бярэ ўдзел таксама «Індыга». Цана квітка – 8000 (танцпол), 12000 (столік).