«Deep Purple» абмінулі нашу краіну, хоць 31 кастрычніка гралі ў Кіеве. Але 10 лістапада Менск наведае другі рок-монстар — група «Whitesnake» на чале з Дэвідам Кавэрдэйлам.

Праз «Whitesnake» прайшлі зоркі першай велічыні. У гурце гралі Джон Лорд, Ян Пэйс, Стыў Вай, Джымі Пэйдж з «Led Zeppelin».

Кавэрдэйл трапіў на рок-сцэну ў 1973 г. Пасьля сыходу Яна Гілана «Deep Purple» шукалі праз аб’явы новага вакаліста. Адзін з найлепшых рок-салістаў сучаснасьці ў той час меў 22 гады і гандляваў адзежай, аднак вырашыў паспрабаваць свае сілы і быў залічаны ў склад. Пасьля легендарнага дыску «Burn» «пэрплы» пакарылі Амэрыку — грандыёзныя канцэрты (на іх шоў у Каліфорніі ў 1974 г. сабралася 200000 чалавек), шматмільённыя кантракты. Аднак праз год сышоў Рычы Блэкмар, новы гітарыст Томі Болін памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў, і «Deep Purple» вырашана было распусьціць.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0