Я сябар адной з антылукашэнкаўскіх партый і таксама расчараваны адсутнасьцю ў маім парткіраўніцтве смаку да барацьбы, азарту змаганьня, волі да перамогі і жаданьня прыйсьці да ўлады. Лукашэнкаўскі штамп занадта перабольшвае, кажучы, што «апазыцыя рвецца да ўлады».

Каб жа рвалася!

Мінулі выбары. Дыктатура прайграла іх дэ-юрэ, але выйграла дэ-факта. Слабая ўцеха.

Апазыцыя не вяла аніякае контрапрапаганды, спасылаючыся на фінансавыя цяжкасьці.

Калі ў вас няма грошай, каб выдаваць хоць бы ўнутрыпартыйны бюлетэнь — вучыцеся ў Леніна! — накладам 4х299 асобнікаў, займайцеся палітыкай з жонкай у кухні! Але так жа ёсьць!

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сьветлагорац (адрас у рэдакцыі)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0