Міністэрства спорту ня можа прызначыць чэмпіёна сьвету

ЭГУ шукае формы дзейнасьці безь ліцэнзіі Мінадукацыі

— Сп. Анатоль, большасьць студэнтаў ЭГУ перайшла ў іншыя ВНУ ў Беларусі, але значная частка выехала на далейшае навучаньне за мяжу. Ці ідзе праца над стварэньнем унівэрсытэту ў выгнаньні?

— Мы атрымоўваем усё новыя прапановы з розных унівэрсытэтаў. Гэта ўнікальны прыклад акадэмічнай салідарнасьці. Нас змусілі пайсьці зь Беларусі. Але мы жывём у такія часы, калі любая лякальная легітымізацыя дзейнасьці — акрэдытацыя, дзяржаўнае прызнаньне — мае адносны характар. Мы жывём у глябальным грамадзтве. Адзіным сапраўды важным крытэрам зьяўляецца прызнаньне прафэсійнай супольнасьці. Нельга загадам Міністэрства спорту прызначыць кагосьці на Беларусі чэмпіёнам сьвету. На жаль, Міністэрства адукацыі дзейнічае менавіта так, і, калі яно кажа «прызнаныя дзяржавай дыплёмы», я хацеў бы задаць пытаньне: якая сапраўдная якасьць гэтых прызнаных дзяржавай дыплёмаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, калі ўсё ў іх было зьнішчана і сёньня няма нічога супольнага з тым, што называецца філязофіяй, эканомікай або правам у цывілізаваным грамадзтве? Такім чынам падыходзячы да гэтай праблемы, мы вырашылі знайсьці спосаб стварэньня праграм, якія не падлягаюць кантролю міністэрства. Ня ўсё, што адбываецца ў сусьветнай адукацыйнай прасторы, рэглямэнтуецца беларускім Міністэрствам адукацыі. Ёсьць іншыя краіны, іншыя прынцыпы ацэнкі і іншыя крытэры адбору — ёсьць Сарбона, Гарвард, Кембрыдж. А тое, што робяць мясцовыя чыноўнікі і што яны кажуць пра дзяржаўнае прызнаньне дыплёмаў, няхай спачатку прызнае сусьветнае грамадзтва. Я думаю, што з гэтага крызісу мы выйдзем больш моцнымі.

— Якім чынам можа выглядаць навучаньне ў новых умовах?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Размаўляла Надзея Галубовіч, Франкфурт-на-Одэры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0