100 год з дня нараджэньня Мар’яна Пецюкевіча (1904—1983)

Ягонае імя зьвязана зь Беларускай гімназіяй у Вільні, у якой ён вучыўся, зь Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры, філію якога арганізаваў у сваіх родных Цяцерках на Браслаўшчыне, з Этнаграфічным музэем Віленскага ўнівэрсытэту, дзе ў міжваенны час была сабрана выдатная калекцыя беларускай этнаграфіі, зь Беларускім музэем імя І.Луцкевіча, дырэктарам якога яму выпала быць у ваенны час. Перад вайной ён супрацоўнічаў зь віленскімі «Беларускай крыніцай» і «Шляхам моладзі», а з канца 1950-х — зь беластоцкай «Нівай», у якой друкаваўся да канца жыцьця.

Пасьля сталінскіх лягераў М.Пецюкевіч пераехаў у Польшчу. Тут ён трапіў у сяброўскае асяродзьдзе былой віленскай унівэрсытэцкай інтэлігенцыі і працаваў у Торунскім этнаграфічным музэі. Ён марыў быць пахаваным на роднай зямлі, але ягоны прах спачывае на торунскіх могілках пад бярозамі. На надмагільным помніку беларускай лацінкай выбіта яго імя.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вольга Лабачэўская, Торунь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0