У амбасадах ЗША ўчасткаў для галасаваньня няма.

Каб узяць удзел у выбарах, амэрыканскія грамадзяне за мяжой павінны загадзя (у залежнасьці ад заканадаўства штату, звычайна за 30 дзён да галасаваньня) паведаміць уладам адрас, на які ім дасылаюць бюлетэнь для галасаваньня. Калі выбарац своечасова заявіў аб намеры ўдзельнічаць у галасаваньні за мяжой, але не пасьпеў атрымаць бюлетэнь, ён можа спампаваць бюлетэнь у Інтэрнэце і раздрукаваць яго. Бюлетэнь дасылаюць поштай, паштовы штэмпэль мусіць быць пастаўлены не пазьней за час сканчэньня галасаваньня ў ЗША. Выбарчыя камісіі будуць чакаць лістоў з галасамі замежных выбарцаў аж дзесяць дзён пасьля заканчэньня галасаваньня.

Некаторыя штаты, напрыклад, Каліфорнія, дазволілі сваім грамадзянам дасылаць запоўненыя бюлетэні факсам на адмысловыя бясплатныя нумары. У гэтым выпадку разам зь бюлетэнем трэба даслаць заяву аб адмове ад права на таемнае галасаваньне.

Алесь Пяткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0