Адзначэньне ўгодкаў пакутніцкае сьмерці полацкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча сёлета на Віцебшчыне мела камэрны характар.

Спачатку, 12 лістапада, у катэдры Сьв.Барбары ў Віцебску рыма-каталікі адслужылі ўрачыстую імшу: сьвяты Язафат — таксама патрон Віцебскае каталіцкае дыяцэзіі. А ўжо на наступны дзень угодкі сьмерці адзначалі грэка-каталікі.

Пасьля сьвяточнай літургіі ў катэдры, на беразе Дзьвіны на Ўсьпенскай горцы, дзе прыняў сьмерць сьв.Язафат, ля крыжа сьв.Эўфрасіньні Полацкай адбыўся малебен.

Грэка-каталікі да гэтага часу ня маюць свайго храму ў абласным цэнтры. З рэгістрацыяй на пачатку 90-х уніяцкае парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ўскладаліся марныя спадзевы на тое, што ім перададуць адбудаваную Ўваскрасенскую царкву, яна колісь належала ўніятам. Аднак яе аддалі праваслаўным. Грэка-каталіцкія шэрагі ў Віцебску, як зрэшты і ў Беларусі, нешматлікія.

У Полацку справы лепшыя. Тут ёсьць грэка-каталіцкі манастыр Сьв.Барыса і Глеба зь невялічкай царквой Сьв.Параскевы Полацкай. Там і былі працягнутыя ўрачыстасьці. Напачатку, увечары 13 лістапада была адслужана сьвяточная вячэрня, потым адбылося начное малітоўнае чуваньне, якое правёў ігумен манастыра ераманах Лявонці Тумоўскі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Трафіменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0