«Кава і цыгарэты» («Coffee and Cigarettes»)
ЗША—Італія, 2003, чорна-белы, 95 хв.
Жанр: Трагікамэдыя
Адзнака: 8 (з 10)
Джым Джармуш здымаў сваю карціну 17 год. Фільм, складзены з 11 кароткіх гісторый-анэкдотаў, атрымаўся надзвычай цэласны.
Джармуш стварае карціну зь нічога, са штодзённасьці, какетлівай нуды і неабавязковых размоў. Кава, цыгарэты, два ці тры чалавекі — і гатовы маленькі кінадыямэнт. Гісторыі абрываюцца, як абрываюцца падзеі ў жыцьці — і сплятаюцца паміж сабой фразамі-спасылкамі й геамэтрыяй кадру. Амэрыканец Джармуш нагадвае кінаэўрапейцаў.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Андрэй Расінскі