Першым неўязным у ЗША пасьля прыняцьця «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» стаў легендарны рок-музыка: візавы аддзел пасольства ЗША адмовіў Лявону Вольскаму ў візе.

Рок-музыка хацеў трапіць у ЗША, каб 7 сьнежня ў гарадку Рэгабот-Біч, штат Дэлавэр, даць дабрачынны канцэрт для амэрыканцаў беларускага паходжаньня.

Прычын адмовы ў візе музыку не сказалі: такая сусьветная практыка. Не ўдалося даведацца пра прычыны й карэспандэнту «НН»: супрацоўніца візавага аддзелу пасольства патлумачыла, што ня мае права даваць камэнтары. Сам Лявон тлумачыць магчымыя прычыны адмовы моўнымі праблемамі: «Я ня дужа добра ведаю ангельскую. Супрацоўніца консульскай службы кепска валодала наагул славянскімі мовамі. Яна, відаць, падумала, што я еду даваць камэрцыйны канцэрт».

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0