«Адрадзіць Адраджэньне»

Стваральнікі Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі не зьбіраюцца прыстасоўвацца да грамадзтва, яны хочуць яго абуджаць

«НН»: Вы плянуеце яднаць людзей на грунце хрысьціянскай ідэі. Ці не нясе яна адначасова зернейка разьяднаньня паводле веравызнаньня, канфэсіі ці ўвогуле прынцыпу «веру — ня веру»?

Павал Севярынец: Хрысьціянская ідэя, ідэя веры — гэта ідэя яднаньня, супольная для ўсіх канфэсій. Мы ствараем неканфэсійную палітычную партыю, мэта якой — аб’яднаць хрысьціянаў на грунце беларускасьці. Паводле статыстыкі, крыху больш за 50% беларусаў — вернікі, дый тое многія зь іх вераць толькі ў гараскопы. Але мы лічым, што адраджэньне нацыянальнай ідэі мусіць адбывацца ў гэтым напрамку. Гэта ідэя не для 100 адсоткаў грамадзтва, гэта — ідэя абуджэньня.

«НН»: У якой частцы палітычнага спэктру разьмесьціцца ХДП?

ПС: Мы — правацэнтрысцкая партыя. То бок калі параўноўваць з КХП-БНФ, дык мы значна бліжэйшыя да цэнтру. Для нас больш важны сацыяльны балянс, а не традыцыя, што розьніць нас ад кансэрватыўных партый. Наша дактрына — раўнавага паміж традыцыяй ды патрэбамі сучаснасьці. У якасьці аналягу можна ўзяць Рэспубліканскую партыю ў ЗША ці ХДС у Нямеччыне. Я лічу, што да стварэньня ў Беларусі палітычнай сыстэмы амэрыканскага ці нямецкага кшталту варта імкнуцца. Раздробленасьць партый перашкаджае весьці краіну наперад.

«НН»: Ці Вы яшчэ верыце ў магчымасьць палітычнага змаганьня праз выбары?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0