Зь нядаўняга часу ў аптэках Воршы зьявіліся асобныя вітрыны, у якіх выстаўлены лекі айчынных вытворцаў.
Па выглядзе і рэцэптуры яны не зьмяняюцца дзесяцігодзьдзямі, а іх кошт звычайна меншы, чым у замежных аналягаў. Але здараецца, што гэтых танных лекаў у продажы якраз і няма. Не аднойчы быў сьведкам, як аптэкаркі казалі пакупнікам, што вітрыны зь беларускімі лекамі рэклямныя. На нездаволеныя пытаньні яны звычайна адказваюць, што вітрыны тыя загадала аформіць у кожнай аптэцы міністарка аховы здароўя краіны Людміла Пастаялка. Ёй, маўляў, і скардзьцеся або купляйце замежныя лекі, можа, і нягоршыя, але даражэйшыя.
Яўген Жарнасек, Ворша