«Эфэкт матылька» («Butterfly Effect»)

ЗША, 2004, каляровы, 113 хв.

Жанр: фантастычны трылер.

Адзнака: 6,5 (з 10).

Эван зь дзяцінства пакутаваў на правалы памяці.

Калі ўжо ў сталым веку ён паспрабаваў высьветліць, што зь ім здаралася, калі зьнікала сьвядомасьць, то пачаліся трывожныя й небясьпечныя непрыемнасьці. Эван знаходзіць стары дзёньнік, які дазваляе яму вандраваць у мінулае. Але з кожным разам спробы выправіць лёс прыводзяць да цяжэйшых наступстваў.

Фантасты даўно папярэджвалі, што гульні з часам небясьпечныя для здароўя, а ў апавяданьні Рэя Брэдбэры забіты ў мінулым матылёк зьмяняў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Аўтары Эрык Брэс і Дж.Мэкі Грубэр, якія доўга не маглі прадаць свой закручаны сцэнар, прапанавалі свой арыгінальны варыянт вандровак у часе. Галоўны герой перамяшчаецца ў сваё цела ў мінулым — цела дзіцяці, а галоўная машына часу — наша памяць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Расінскі

«Эфэкт матылька» («Butterfly Effect»)

ЗША, 2004, каляровы, 113 хв.

Жанр: фантастычны трылер.

Адзнака: 6,5 (з 10).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0