26 лістапада навучэнцы Беларускага ліцэю ў чарговы раз робяць спробу наладзіць прэзэнтацыю свайго музычнага праекту «Веру ў цябе!».

Сёлета канцэрт ліцэістаў пераносіўся, забараняўся, адмяняўся, таму ўжывую песьні з кружэлкі маглі пачуць толькі польскія мэляманы — зь месяц таму ліцэісты давалі турнэ па суседняй краіне.

Мэнэджэр праекту Франак Вячорка выказвае спадзеў, што менская прэзэнтацыя ўсё ж адбудзецца. Афішы зроблены, квіткі прадаюцца.

За час «забаронаў і адменаў» ліцэісты зрабілі яшчэ некалькі песень, сярод іх «Сьвята па імені ТЫ», якая, на іх думку, можа пакарыць беларускі FM-этэр.

У канцэрце возмуць удзел і сталыя музыкі з групы «Індыга». 26 лістапада а 19.00 у клюбе «Лео» (пр.Скарыны, 84а, район парку Чалюскінцаў).

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0