Замерзлыя самотныя горы
Адсутнасьць гораў не дае падстаў ехаць па гарналыжны адпачынак за мяжу. Менчукам бліжэй Курасоўшчына, дзе месьціцца вучэбна-спартовы цэнтар. Штучны рэльеф тутака імітуе горныя вяршыні, працуюць пад’ёмнікі, а для падтрымкі сьнежнага покрыва ёсьць дзьве гарматы.
У Баярах (50 км ад Менску ў бок Маладэчна) месьціцца самы стары гарналыжны цэнтар на Беларусі. Яго пачалі асвойваць яшчэ з пачатку 70-х гадоў. Пасьля, цягам дзесяцігодзьдзя, абаранялі ад дачнікаў. Кажуць, што дайшлі да самога Машэрава. Месца было пакінута для разьвіцьця гарналыжнага спорту. У Баярах ёсьць пракат лыжаў.
Самы новы з гарналыжных праектаў — парк пад Лагойскам. Наведнікаў у ім, як і ў ягоным папярэдніку ў Раўбічах, няшмат. Кошты нятанныя, як і тамтэйшая лазьня. У Раўбічах можна зьняць хаткі.
Наагул, з усіх паркаў зімовага адпачынку ў Беларусі актыўна функцыянуе прыватны — «Якуцкія горы», што пад Койданавам. Там адзін раз падняцца на пад’ёмніку каштуе 1000 рублёў для дарослага, трохі таньней для дзіцяці. Гадзіна пракату гарналыжнай экіпіроўкі каштуе тут 10—15 тысяч, а на дзень — да 27 тысяч рублёў. З астатніх паслуг — сьнегаходы, квадрацыклы, снаўтубінг, кошт пракату якіх за адну гадзіну ці кілямэтар складае 8—10 тысяч.
Канькі
Сярод таго, што яшчэ засталося ад адмыслова зімовага адпачынку, — каткі.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Сяргей Дэнскі