Зь перадач апошняга тыдня запомнілася «Анталёгія беларускага кіно».

Там можна было пачуць, як фільм нашага земляка Ю.Тарыча «Крылы халопа» быў уключаны амэрканцамі у сьпіс найлепшых сусветных. Адкрыцьцём для мяне стала наяўнасьць у гісторыі нашага кіно папярэдніка Азаронка — Корш-Сабліна. Яго фільм «У агні народжаная» прысьвечаны «ратаваньню» беларусаў ад БНР. Ідзе год 1929-ы, антыгероі фільму (у кадрах лёгка пазнаеца Ластоўскі) жывуць на Беларусі, куды прыехалі, паверыўшы новай уладзе. Але вострыя пытаньні стваральнікі перадачы старанна абыходзяць. Без адказу застаецца, чаму зь «Лясной былі» выразаны кадар з А.Чарвяковым і ншымі кіраўнікамі Рэспублікі.

Непрыемна ўразілі ў «Падарожжы дылетанта» (перадача, якую я вельмі люблю) эпізоды, прысьвечаныя Гаўрылу Беластоцкаму. Нашто папулярызаваць стары чорны міт аб рытуальных забойствах, ствараць на гэтым культ для дзяцей? Прыкра, што сп.Жыгімонт падае ўсё гэта некрытычна.

Усяслаў Шатэрнік, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0