Спартоўцы, як і майстры культуры, не засталіся ў баку ад украінскіх падзей.

У падтрымку Януковіча выступіла «залатая рыбка» Афінаў алімпійская чэмпіёнка Яна Клачкова. Браты Клічкі адразу выказаліся ў падтрымку Юшчанкі. Прычым Уладзімер адмыслова прыляцеў зь Нью-Ёрку ў Кіеў — каб паўдзельнічаць у мітынгу «аранжавых».

Віктар Фядоценка, бацька ўладальніка Кубку Стэнлі-2004 форварда «Тампы» Руслана Фядоценкі, заявіў журналістам, што ягоны сын таксама неўзабаве прыедзе ў Кіеў, каб падтрымаць кандыдата ад апазыцыі.

26 лістапада 25 спартовых журналістаў напісалі адкрыты ліст, пратэстуючы супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў: «Мы глыбока заклапочаны сытуацыяй у краіне і падтрымліваем мірную акцыю на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве і ва ўсіх гарадах і вёсках Украіны. Гэта наша грамадзянская пазыцыя.

Мы заклікаем кіраўнікоў СМІ не выкарыстоўваць спартовую журналістыку як сродак палітычнай агітацыі. Мы адмаўляемся выкарыстоўваць этэр спартовых праграм і трансьляцый для палітычных заяў, інфармацыі і камэнтароў, што маюць палітычны падтэкст. Спартовая журналістыка — не пляцдарм для палітычных баталій».

Футбалісты падзяліліся. Цягам 14 гадоў спрэчку за першае месца ў чэмпіянаце вядуць непрымірымыя супернікі — кіеўскае «Дынама» і данецкі «Шахцёр». Але перад выбарамі яны былі разам — і прэзыдэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс, і прэзыдэнт «Шахцёра» (Данецк) Рынат Ахметаў, як і старшыня Ўкраінскае фэдэрацыі футболу Рыгор Суркіс, уваходзяць у каманду Януковіча.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0