Сіўковіч Валянціна. Беларуская мова. Кароткі даведнік: Для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў. — Менск: УнівэрсалПрэс, 2004.

Сіўковіч Валянціна. Беларуская мова ў пытаньнях, адказах і практыкаваньнях: Для вучняў старэйшых клясаў, для абітурыентаў, для студэнтаў-практыкантаў, для настаўнікаў, для самаадукацыі. — Менск: УніверсалПрэс, 2004.

Гэтыя дзьве кніжкі — адна кампактная, на няпоўную сотню старонак, другая — грунтоўны фаліянт на 32 з паловай выдавецкія аркушы — яшчэ адзін канкрэтны плён дзейнасьці Беларускага гуманітарнага ліцэю. Сёньня ліцэісты вывучаюць гісторыю па «нарысах» Сагановіча і Шыбекі, літаратуру — па кнізе аўтара гэтых радкоў (другая частка рыхтуецца да выданьня ў суаўтарстве зь Міхасём Тычынам і Пятром Васючэнкам), цяпер адмысловыя дапаможнікі яны будуць мець і на занятках па практычнай граматыцы беларускай мовы.

Валянціна Сіўковіч 10 гадоў выкладае ў ліцэі названую дысцыпліну й належыць да грона самых пасьпяховых і творчых выкладнікаў. Пад кіраўніцтвам спн.Валянціны дзясяткі ліцэістаў заваёўвалі дыплёмы Ўсебеларускіх алімпіяд, што, аднак, сталася ў прынцыпе немагчымым пасьля таго, як ліцэй быў змушаны перайсьці ў падпольле.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Лявон Баршчэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0