Мікола Аляўдзін у другі раз выйграў першынство сталіцы, што паўвосені цягнулася ў Палацы шахмат і шашак.

Першае пакарэньне вяршыні адбылося пазалетась, і тады чэмпіёну ўручылі сумку. За трэцяе месца ў 2003 г. прызэр атрымаў мэдаль, здалёк падобны да бронзавага. Цяпер была заваявана дыхтоўная шкатулка з надпісам «чэмпіянат Менску». «Папраўдзе, крыўдна, што не напісана, за якое месца мне яе далі», — ці то жартам, ці ўсур’ёз кажа М. Аляўдзін. У першым туры (з 11) ён прайграў, у другім згуляў унічыю, а потым распачаў файную сэрыю перамог. Зусім у духу раньняга Бобі Фішэра, які прагнуў змагацца да апошняй пешкі. Нездарма большасьць сёлетніх партый сп.Аляўдзіна вырашалася ў эндшпілі.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0