18.00 | Перад пачаткам працэсу судзьдзя сказала: "Я разрешаю вам говорить по-белорусски".

Падчас суду сьведкі абвінавачаньня Шышко і Пачценны блыталіся ў паказаньнях. Так, Шышко заявіў, што Дынько быў затрыманы пасьля таго, як доўга хадзіў па плошчы, нецэнзурна выражаўся і не рэагаваў на пасьведчаньні асобы, якія прад’яўлялі яму міліцыянты. На пытаньне Дынька, як гэта магло быць, калі ён быў затрыманы адразу па выхадзе з аўтобуса, сьведкі абвінавачаньня не знайшлі што сказаць. Аднак судзьдзя Крайчык Алена прызнала іх сьведчаньні праўдзівымі і вартымі даверу. Сьведчаньні Веранікі Дзядок і Алеся Кудрыцкага, якія ехалі разам з Дыньком у аўтобусе №100, узятыя пад увагу не былі. Сьведкаў Тацяну Каліноўскую і Юрася Карманава, якія бачылі затрыманьне Дынька, нават не запрасілі ў судовую залю.

Рэдактар “Нашай Нівы” будзе адбываць пакараньне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0