Міжпартыйная экспэртная група распрацавала канцэпцыю выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі на наступныя прэзыдэнцкія выбары. Вось яе галоўныя пункты.

Распрацоўшчыкі праграмы зыходзілі з таго, што для перамогі патрэбнае адзінства ўсіх дэмакратычных сілаў. Патрэбны адзіная кааліцыя, адзіная стратэгія і адзіны кандыдат. На думку аўтараў, ня трэба баяцца, што ўлады разгорнуць кампанію яго дыскрэдытацыі альбо пойдуць яшчэ далей, нават за рамкі закону. Грамадзтва павінна ведаць кандыдата, толькі ў гэтым выпадку яно будзе сымпатызаваць яму і на любы ціск уладаў адказваць абурэньнем. Для гэтага грамадзяне павінны быць палітызаваныя і актывізаваныя задоўга да выбараў, кажа канцэпцыя.

Народ павінен быць гатовы выйсьці на абарону сваіх галасоў ня толькі пасьля фальшаваньня вынікаў выбараў. У выпадку, калі адзіны кандыдат ня будзе зарэгістраваны, людзі таксама павінны быць гатовы выйсьці на яго абарону на вуліцы. Неабходнай умовай для гэтага зьяўляецца наяўнасьць трывалага эмацыянальнага кантакту кандыдата з выбарцамі.

Кампанія выбару лідэра павінна быць максымальна адкрытай, галоснай, справядлівай. Пра кандыдата павінны даведацца мільёны, таму неабходна наладзіць эфэктыўную камунікацыю з грамадзтвам. Дэмакраты гатовыя зрабіць стаўку толькі на кандыдата, упэўненага ў перамозе, гатовага рашуча абараняць яе і натхняць іншых абаронцаў.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

АЛ; МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0