17.12.2004 / 13:00

За іншы сындром

Уявіце сябе, што гадкоў гэтак праз сто новаму мэру Менску лабісты падсоўваюць праект пабудовы на беразе Сьвіслачы саракапавярховага гаражу для індывідуальных сродкаў міжгаляктычных зносін. Натуральна, пад соўсам вяртаньня Нямізе камэрцыйна-атракцыйнага іміджу. Паколькі рэалізацыя праекту вымагае дэканструкцыі аўганскага мэмарыялу, гэта выклікае ў грамадзтве нежартоўную дыскусію аб далёкай вайне, што пачалася ў 1979 г. Каб не выглядаць у вачах грамадзкасьці манкуртам, мэр Паўлаў (прапраўнук сучаснага бурмістра) склікае спэцыяльную камісію. Заслухаўшы довады абодвух бакоў, яна павінна прыняць заключнае рашэньне. Мяркую, што аматарам захаваньня гістарычнай спадчыны гораду падчас палемікі будзе нялёгка.

Чым адрозьніваецца брытанскі марш на Кабул 1839 г. ад кідка жаўнераў «Віцязю» на палац Аміна? Тая інтэрвэнцыя праходзіла па просьбе прэтэндэнта на прастол Шуджы-Хана і аргумэнтавалася гістарычнай місіяй «белага чалавека». Тут — па інвітэйшэне Бабрака Кармаля са спасылкай на «інтэрнацыянальную дапамогу прагрэсіўнаму рэжыму».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Лёлік Ушкін, левы радыкал

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру