Беларускія рокеры праніклі ў залі Палацу Рэспублікі

Канцэрт, прысьвечаны гадавіне парталу «Тузін гітоў», выклікаў культурны шок у мясцовай адміністрацыі, звыклай да ціхіх канцэртаў Хлястова. Адміністратаркі тупалі нагамі ў такт «Скрыпкі дрыгвы», ахоўнікі пускалі праз КПП удзельнікаў канцэрту са словамі: «Мы Вас ведаем», тэхнікі фоткаліся на памяць з Кулінковічам. Нездаволенай у той вечар засталася толькі адна кантралёрка, што ніяк не хацела пускаць за сцэну Паскуду з «Нэйра Дзюбэлю», за што і атрымала лёгкі зьвіх (паводле яе слоў). Юры перадаваў прабачэньні, калі што ня так.

Першымі на сцэну ўзышлі Вольскія. Хоць наўрад ці іх хто-небудзь пазнаў бы, каб ня ведаў загадзя. Рок-зорка пераўтварылася ў Сьцяпанаўну, што прыехала зь вёскі да сваёй дачкі Маргарыты Сьцяпанаўны і «сальцісоны прывязла». Маргарыта Сьцяпанаўна (Ганна Вольская) аказалася жанчынай у гадах, з хімічнай завіўкай, якая зьявілася «тока з гаріспалкома, штоб пасматрэць, ці ўсё спакойна».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0