17.12.2004 / 13:00

Без цыбуляў жыцьцё не жыцьцё

У Горадні цяпер адбываецца рамонт царквы Раства Багародзіцы, у выніку якога нявечыцца гэты помнік архітэктуры.

Гэтая ўніяцкая царква была пабудавана ў першай палове XVIII ст. італьянскім архітэктарам І.Фантана. Пасьля ліквідацыі Уніі царква стала праваслаўнай, але не перабудоўвалася і захавалася да нашых дзён у першапачатковым выглядзе. У 1985 г. была зроблена рэстаўрацыя царквы і кляштару, і гэты помнік архітэктуры аддалі музэю гісторыі рэлігіі. У 1992 г. гарадзенскія ўлады перадалі гэтую царкву і кляштар Расейскай праваслаўнай царкве, а не ўніяцкай грамадзе Горадні, якая прасіла аддаць гэтую царкву ёй. Праваслаўныя ярархі небеларускага паходжаньня ўспрымаюць эўрапейскую архітэктуру як штосьці чужое, несумяшчальнае з праваслаўем. Неўзабаве пасьля перадачы царквы РПЦ былі заменены з густам зробленыя з чорнага мэталу крыжы на масіўныя пазалочаныя. Але гэтага аказалася мала. Нядаўна на купале, крытым пацямнелай меднай бляхай, замацавалі шмат пазалочаных зорак, дах пафарбавалі ў сіні колер, абгарадзілі газон каля царквы недарэчнай агароджай.

Алесь С., мастак, Горадня

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру