Калі ўлада і апазыцыя ў сваім змаганьні ўсё болей аддаляюцца адна ад адной — гэта вядзе да дэструкцыйнага стану грамадзтва.

Кансалідацыя пачынаецца з працягнутай рукі і пошуку супольнага, таго, што нас аб’ядноўвае. Ці здольны сучасныя лідэры на такі крок, крок, які перакрэсьліць іх папярэднюю палітычную гісторыю?

Аб’яднаўчым матывам можа быць тое, што мы амаль усе «за Беларусь». Застаецца адно акрэсьліць, аб якой Беларусі кожны з нас марыць.

Як трапна заўважыў Алесь Аркуш, «беларусам патрэбна мара». Мара салодкая, як мёд, лёгкая, як паветра, сьветлая, як сонца, ап’яняючая, як віно. Яна натхняе чалавека, трансфармуецца ў мэты і далей у дзеяньні. Мара — тое драбнюткае, з чаго вырастае вялікае. У ёй адлюстроўваюцца нашы інтарэсы, патрэбы, наша сапраўднае нутро. Дык пачнём з мары!

Ігар Хаменка, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0