Настаўнікі Глыбоцкага раёну атрымалі вуснае распараджэньне аформіць падпіску на два выданьні — адно мясцовае і адно агульнабеларускае.

У гэтую пятніцу ўсе павінны прынесьці справаздачу — квітанцыі аб падпісцы. Такое на Глыбоччыне адбываецца ўпершыню. На працягу году лісты з патрабаваньнем аб падпісцы атрымлівалі прадпрымальнікі, і ў гэтых лістах быў дакладны пералік таго, што «варта» выпісваць. Настаўнікі такога сьпісу ня маюць і вырашаюць самі, якія выданьні выбраць. Адзін з настаўнікаў выпісаў «Нашу Ніву» на тры месяцы. Цікава, як адрэагуе адміністрацыя школы?

Юры Калбасіч, Глыбокае

Ва ўсёй краіне людзей прымушаюць падпісвацца на лукашэнкаўскую прэсу. Паводле нашай інфармацыі, рэдактару «Советской Белоруссии» пастаўленая задача давесьці наклад газэты да 500 тыс. асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0