Каб вызначыць найлепшыя кнігі году, мы зьвярнуліся да дзесяці аўтарытэтных экспэртаў — крытыкаў, выдаўцоў і кнігагандляроў. Фаварытамі сталі новы том залатога «Кнігазбору», проза Пятровіча і глянцавы альбом «Спадчына Беларусі»

2004 год ня вызначыўся нейкай асаблівай кнігай-падзеяй, несумненным лідэрам, як гэта было летась з «Краінай Беларусьсю» Арлова і Герасімовіча. Тройку лідэраў склалі кнігі з розных сфэраў — нон-фікшн, мастацкая літаратура і альбом. Кніга прозы Барыса Пятровіча «Шчасьце быць…» мела ўсе шанцы ўзначаліць сьпіс (яе называлі амаль усе літаратурныя крытыкі), але зусім на нямнога яе апярэдзіла праца Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палесьсе». Завяршыў тройку лідэраў альбом Аляксандра Аляксеева й Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі». Адразу за імі — кніга афарызмаў Сяргея Абламейкі зь віленскага выдавецтва «Наша Ніва».

Многія з экспэртаў «НН» адзначалі, што год выдаўся багатым на цікавыя выданьні, таму досыць цяжка выбраць дзясятку найлепшых. Міхась Скобла ледзь уклаўся ў «біблійны» лік — 12. А Ўладзімер Арлоў абраў 15 кніг, але выставіць іх «паводле ранжыру» не патрапіў: «Я пералічваю кнігі паводле альфабэту і прашу кожнай зь іх налічыць 1 бал».

У 2004-м фактычна завяршыліся два значныя шматгадовыя праекты — 18-томная «Беларуская энцыкляпэдыя» (выдадзена ўся альфабэтная частка) і шматплянавае дасьледаваньне «Беларусы». Разам з тым вырасла колькасьць расейскамоўных кніг, прысьвечаных гісторыі й культуры Беларусі. Віталь Скалабан, характарызуючы свой сьпіс, адзначыў: «Ці то я стаў чытаць больш па-расейску, ці то кнігі такія выходзілі».

Поўны варыянт артукулу, а таксама ўвесь сьпіс чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0