Некалькі разоў тэкст віншаваньня камэнтавалі як у афіцыйных, так і ў апазыцыйных мэдыях. Афіцыйныя ўбачылі тут глыбокую, нібы катлаван на пляцы Незалежнасьці, думку пра повязь пакаленьняў. Апазыцыйныя сьцябаліся, як віртуозна бацька прыцягнуў Новы год да тэмы незалежнасьці.

Чамусьці журналістам не прыйшло ў галаву правесьці інвэнтарызацыю пакету з прэзыдэнцкімі падарункамі на наяўнасьць апэльсінаў. Хіба гэта не баромэтар стаўленьня беларускай эліты да Юшчанкі?

Калі сур’ёзна, то ажыятаж вакол выхаду ППРБ пад ялінку правакуе на цікавыя роздумы.

Па-першае, прэзыдэнт становіцца фэнамэналягічнай асобай. Кожная яго сэнтэнцыя або жэст інтэрпрэтуюцца як элемэнт нейкага мэгапалітычнага праекту — павышэньня дабрабыту народу або кансалідацыі дэспатыі. Нават калі ён выпадкова прадэманструе фігу — аналітыкі будуць сьцьвярджаць, што гэта была ня проста канфігурацыя пальцаў, а геапалітычнае пасланьне — Маскве (калі вялікі палец паказваў на Ўсход) або Вашынгтону (калі вэктар быў заходні).

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін,

шалёны санкюлёт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0