1.

Давайце разьбяромся: ці існаваў насамрэч «Саюз вызваленьня Беларусі», 75-годзьдзе разгрому якога мы будзем успамінаць сёлета. Відаць, існаваў, няхай і ня ў выглядзе жорстка структураванай арганізацыі. Вэрсію пра тое, што «СВБ» не было, папулярызавалі ў 1980-х (найперш Барыс Сачанка), каб зьявілася магчымасьць вяртаць творы і постаці рэпрэсаваных пісьменьнікаў, палітыкаў і дзеячаў культуры. Амаль ніхто з гісторыкаў не зьвярнуў увагі на вэрсію Антона Адамовіча пра «мангольскі праект» — плян-ідэю, якая цыркулявала ў асяродку нацыянальна сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Ідэя была наступная: з дапамогай бальшавікоў аб’яднаць этнічныя ўсходнія беларускія землі, ініцыяваць народнае паўстаньне ў Заходняй Беларусі (пры ўдзеле Грамады), да якога актыўна далучаюцца ўсходнія беларусы, у выніку — утварыць незалежную краіну БНР, якая існавала б першы час пад пратэктаратам СССР, на ўзор Мангольскай Народнай Рэспублікі.

Калі была ідэя, дык былі і людзі, якія плянавалі яе рэалізацыю.

Тады робіцца зразумела, чаму ў савецкую Беларусь вяртаюцца Цьвікевіч, Ластоўскі, Жылка. Ясна, што не ўмацоўваць савецкую ўладу.

Калі вы апраўдваеце беларускіх дзеячаў, якія пайшлі на супрацоўніцтва з нацысцкай адміністрацыяй у часы Другой сусьветнай вайны, дык чаму не вытлумачваеце гэткімі ж матывамі супрацоўніцтва нацыянал-камуністаў з бальшавікамі?

2.

Па-другое, ці былі «маладнякоўцы» агентамі бальшавіцкай улады, як почасту іх абвінавачваюць з усіх бакоў?

Напрыклад, Антон Адамовіч у працы «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры» называе Алеся Дудара агентам ДПУ, які напісаў верш «Пасеклі наш край папалам…» дзеля правакацыі. Толькі ў сярэдзіне 1990-х сталі вядомыя матэрыялы справы Дудара з архіву КДБ. Высьветлілася, што не замаўлялі чэкісты паэту напісаць гэты верш, наадварот, актыўна шукалі яго аўтара. Найлепшы агент беларускіх «дзяржынцаў» А.Ульянаў дазнаўся пра імя аўтара крамольнага вершу ад самога Янкі Купалы — Алесь Дудар.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Алесь Аркуш, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0