Можа, калі-небудзь гэтыя родавыя балячкі будуць вылекаваныя. Гэткую надзею выклікае ў мяне артыкул былога прэс-сакратара прэзыдэнта Ельцына Вячаслава Косьцікава «Правадыры без п’едэсталаў», надрукаваны ў №51 «Аргументов и фактов».

Аўтар, аналізуючы прычыны заняпаду Расеі, піша: «Некаторыя прычыны ляжаць на паверхні: «цемра масаў», адсутнасьць шматпартыйнасьці, а ў выніку і спаборніцтва патэнцыйных лідэраў. Няма ў нас дасюль і ясных непарушных мэханізмаў зьмены ўлады і лідэраў. І нарэшце, «псута» правадыроў у выніку празьмернай канцэнтрацыі ўлады».

Тая рыса сацыяльнай рэчаіснасьці, якую аўтар назваў «цемрай масаў», сапраўды ляжыць у аснове няшчасьцяў — што Расеі, што Беларусі. «Цемра» ўзята ў двукосьсі, бо яна — не арганічная ўласьцівасьць мас, а выключна вынік дзейнасьці «правадыроў». У Беларусі раней, у Расеі крыху пазьней правадыры абвясьцілі вайну СМІ. Не хачу пісаць «незалежным СМІ», бо тэлеканалы Гусінскага і Беразоўскага залежалі ад сваіх гаспадароў. Аднак менавіта яны казалі праўду пра вайну ў Чачэніі, правадыроў, расказвалі пра нядаўнюю расейскую гісторыю. Пакуль яны дзейнічалі, партыі, якія баранілі лібэральныя каштоўнасьці ды каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі, праходзілі ў расейскі парлямэнт. І масы былі не зусім цёмныя.

Юры Хадыка

прафэсар фізыкі, намесьнік старшыні Партыі БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0