ЗША, 2004, каляровы, 120 хв.
Жанр: Готыка-сэнтымэнтальная казка, прыгоды
Адзнака: 6,5 (з 10).
Калі меркаваць па інтанацыі (у арыгінале голас Джуда Лоў), то Лемані Сьнікет — гэта былы крымінальны рэпарцёр, які вырашыў перакваліфікавацца ў Чарльза Дыкенса й расказаць гледачам павучальна-кашмарную казку пра няшчасных сіротак Бадлераў.
Пачынаецца фільм пяшчотнымі кадрамі пра ляснога эльфа. Потым лялечнаму эльфу адкруцяць галаву ды ўставяць спружыну — і гледачы яшчэ будуць удзячныя за падобныя выкрунтасы. І на такой пяшчоце з мэханікай будуецца ўвесь фільм: дзетка забаўляецца з самай сьмяротнай зьмяюкай, немаўля на сваёй мове абзывае дарослых вар’ятамі (заслужана) і мае схільнасьць разгрызаць усе прадметы.
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Андрэй Расінскі