Чалавеку блізкаму да беларускамоўнага асяродку рана ці позна прыходзіцца задумацца над такою зьяваю, як суіснаваньне наркамаўкі ды тарашкевіцы.

Пэрыёдыка на тарашкевіцы амаль не друкуецца: «Наша Ніва» ды прадукты моладзевае афіцыйнае культуры — «Навінкі» ды «Студэнцкая думка» — хутчэй, вынятак, што пацьвярджае правіла. Затое ў Інтэрнэце становішча зусім іншае: у сеціве пераважае тарашкевіца.

Тарашкевіца жывейшая, яна хутка прыстасоўваецца да новых зьяў. Ёю карыстаюцца сьвядомыя носьбіты, людзі, якія ўжываюць беларускую мову ў побыце. Прыхільнік тарашкевіцы, ня ведаючы адпаведнага беларускага слова, наўрад ці проста мэханічна агучыць у беларускім варыянце расейскі адпаведнік, хутчэй ужо польскі ці чэскі. Ён лепей патраціць час ды паглядзіць у слоўнік, абы не ўжываць расейскага слова, што працуе толькі на карысьць мове. Тарашкевіцаю размаўляюць людзі, для якіх беларуская мова — ня мова зь дзевяці ранку да шасьці вечара, гэта іх родная мова, якой яны ганарацца і за якую гатовы змагацца. У такога правапісу ёсьць будучыня й ёсьць пэрспэктывы не ў падручніках па гісторыі мовазнаўства, а ў сям’і разьвітых эўрапейскіх моў.

Таму мой голас — за тарашкевіцу.

Віталь Каляда, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0