Колісь вырабілі сем узораў кіляграма, і з дапамогаю жэрабя ўзялі адзін за сапраўдны, а астатнія залічылі ў копіі. Узор за ўвесь час вымаўся з сэйфу толькі тры разы (апошні раз 15 гадоў таму) — для параўнаньня з шасьцю копіямі. На самым пачатку яны важылі аднолькава, але пазьней копіі пачалі цяжэць. Дзіўна: узоры выкананы з аднолькавага мэталу, захоўваюцца ў аднолькавых умовах, таму зьмены павінны адбывацца ў іх такія самыя. Але ўжо цяпер «галоўны кіляграм» важыць на драбнютку менш за копіі. Хіба стаў лягчэйшы праз тое, што яго мылі перад кожнай праверкай.

Эталён кіляграму ўстарэў. Усе іншыя адзінкі, зацьверджаныя ў ХІХ стагодзьдзі, цяпер вымяраюць па-іншаму. Сэкунда, што лічылася дробам сутак, цяпер супастаўляецца з працягласьцю 9.192.631.770 ваганьняў выпрамяненьня атаму цэзію-133, частата якіх, як вынікае з фізыкі, нязьменная. Мэтар — дроб даўжыні Парыскага мэрыдыяну — потым займеў такі самы эталённы мэталічны стрыжань, які захоўваўся ў Сэўры. Цяперака мэтар — гэта адрэзак, які пераадольвае сьвятло ў вакуўме за 1/299.792.458 сэкунды.

Такія зьмены гарантуюць, што нават на іншай плянэце недзе ў далёкай галяктыцы згаданыя адзінкі вымярэньня будуць аднолькавымі. Чаго нельга казаць пра кіляграм.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Падрыхтаваў Руслан Равяка

* больш можна прачытаць на сайце:

www1.bipm.org/en/si/si_brochure/chapter2/2-1/2-1-1/kilogram.html

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0