На перамовах з прэм’ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім 29 чэрвеня расейскі бок выставіў новыя ўмовы атрыманьня дзяржаўнага крэдыту ад Расеі, піша інфармаваная расейская газэта «Коммерсант».

Беларусы ўзьнялі запытваную суму з $1,5 млрд до $2 млрд. Сідорскі абгрунтоўваў патрэбу ў крэдыце стратамі беларускай эканомікі ад росту цэнаў на нафту й газ.

Расейскі бок выставіў у якасьці ўмоваў выдзяленьня крэдыту зьмяншэньне вытратаў бюджэту — так, каб гэты крэдыт стаў апошні, каб краіна была здольная разьлічыцца па ім у будучыні.

Аднак за гэтым патрабаваньнем, піша «Коммерсант», стаіць іншае. Расея патрабуе ад Беларусі прыватызацыі прыбытковых прадпрыемстваў. Расейцаў, якія ўжо атрымалі «Белтрансгаз» і шэраг перапрацоўчых прадпрыемстваў, цяпер цікавяць «Нафтан», Мазырскі НПЗ, «Палімір», «Белшына», «Горадняазот», «Беларуськалій».

Расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў рэзюмаваў перамовы заявай, што магчымасьць крэдытаваньня Беларусі «разглядаецца», але «гэта патрабуе пэўнага часу і ўважлівага стаўленьня». Тэрмін наступных перамоваў не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?