У 2004 годзе споўнілася 100 гадоў беларускаму пісьменьніку і грамадзкаму дзеячу Паўлюку Шукайлу. Ён нарадзіўся на Ваўкавышчыне, браў актыўны ўдзел у заходнебеларускім рэвалюцыйным руху, быў сябрам КПЗБ. Потым, ратуючыся ад перасьледу дэфэнзівы, у 1925 годзе перайшоў мяжу і такім чынам апынуўся ў Савецкім Саюзе.

Пра той пераход мяжы Сяргею Грахоўскаму расказваў пісьменьнік Віталь Вольскі, які ў пачатку 1920-х гадоў служыў ці то начальнікам, ці то намесьнікам начальніка на заставе пад Койданавам.

«Усіх перабежчыкаў спачатку прыводзілі да мяне. Прывялі неяк і рудога хлопца ў сьвітцы і ў лапцях з торбаю.

— Што там? Паперы нейкія? — пытаю.

— Вершы, — адказвае ўпэўнена хлопец.

— Ты што, паэт? — зьдзіўлена гляджу на лапцюжніка.

— Паэт, — падымае ён вышэй галаву.

— А зваць цябе як? — цікаўлюся.

— Шукайла! — з гонарам гаворыць ён. Ну я і адпусьціў хлопца…»

Крыху агледзеўшыся ў Менску, бесцырымонны крыкун Шукайла — ён граміў усіх, хто не пісаў так званым стылем Маякоўскага (лесьвічкай) — пачаў ствараць «літаратурную камуну», куды ўвайшлі Апанас Атава, Пятрусь Броўка, Уладзімер Варава, Алесь Гародня, Рыгор Крушына, Уладзімер Прыбытоўскі, Ян Скрыган, Макар Шалай. Трапіў у камуну нават японец Удзяку Акіта, што быў праездам у беларускай сталіцы.

Згадвае Сяргей Грахоўскі:

«Скрыган (правая рука Шукайлы), расказваў, як яны арганізавалі гэтую групу. У пакоі Шукайлы падсьцялілі кажух, усе ляглі і так абмяркоўвалі сваю дэклярацыю. Потым Шукайла сабраўся і пайшоў у Савет народных камісараў. Прыйшоў туды і кажа: «Мы ствараем новую групу, якая будзе стаяць на абароне сацыялістычнага ладу. Павядзём барацьбу са ўсякім упадніцтвам. Літаратурная камуна! Адна назва чаго варта».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0