У 1202 г., калі, паводле некаторых зьвестак, нарадзіўся будучы заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага князь Міндоўг, у нябёсах над нашай часткай Эўропы адбывалася штосьці зусім вылучнае: «Быша знаменія многі на небясі»: а пятай ночы неба стала красным, як кроў. Чырвань неба нагэтулькі ўражвала людзкое вока, што нават сьнег уяўляўся чырвоным.

Разнастайныя нябесныя вычуды праяўляліся і надалей. Летапісцы фіксавалі зьяўленьне ў небе адразу некалькіх сонцаў, несапраўднага месяца, усялякіх дугаў, рагоў, слупоў, крыжоў (1204, 1222, 1278, 1370, 1430 г.). Прыкладам, у 1403 г. на нябесным зводзе «явішася які тры сонцы, ад ніх жа ісхажаху лучы сіні, зялёны, баграны», а потым пасяродку Месяца «явіся хрэст вялік», які «стаяў споўчаса». Летапісцу яўна не ставала лексычных сродкаў, каб належным чынам апісаць убачаныя аб’екты.

Без малога праз паўтара стагодзьдзя, у кастрычніку 1542 г., над нашымі продкамі «ўзьявіліся сьветлыя слупы», якія «зьбіраліся ў адзін слуп вялікі», пасьля чаго разышліся ў супрацьлеглыя кірункі сьвету і зьніклі.

На пачатку 1701 г. таксама льга было ўбачыць тры сонцы — адно вышэй, а два ніжэй. «Вышэйшае было звычайным, а ніжэйшыя былі цямнейшыя і мелі праменьні, як бы трубы… Потым гэтыя два згінулі, на што мы самі глядзелі», — адзначыў магілёвец Трафім Сурта.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Сяргей Балахонаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0