Восем магілёўскіх будаўнікоў звярнуліся са скаргай да кіраўніка вобласці Барыса Батуры і начальніка інспекцыі працы.

Яны скардзяцца на малыя заробкі і кажуць, што гатовыя пайсці на галадоўку. Рабочыя працуюць на рэканструкцыі інтэрната ў Горках і атрымліваюць каля 300 тысяч рублёў у месяц. Яны спасылаюцца на поўную загрузку на працы і сваю высокую кваліфікацыю.

«Нам гэтых грошай не хапае нават на харчаванне, а ў многіх ёсць сем’і, дзеці — як глядзець ім у вочы і што тлумачыць?», — пішуць у звароце рабочыя‑будаўнікі.

Bulletinonline.org via Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0