1994. Герцаў і вагон

Вымяраць мастацтва вагонамі — вынаходка Андрэя Герцава. Ён бярэ 10 тысяч даляраў… Андрэй можа ўзяць і 100 тысяч, ён чалавек заможны, ён можа сабе дазволіць калекцыянаваць сучасны жывапіс, адчыніўшы карцінную галерэю на вуліцы Карэтны Рад, што ў цэнтры Масквы. Але Герцаў бярэ дзясятку, бо ў Грузіі вайна, бо па Тбілісі соваюцца танкі, таму на праспэкце Руставэлі жывапіс нічога не каштуе, ну хіба што 10 даляраў за палатно. Андрэй купляе вагон грузінскага жывапісу. «У мяне ёсьць усе грузінскія мастакі. Калі адзін зь іх стане знакамітым, усе мае страты вернуцца!» Чамусьці ня верыцца ў вялікую вядомасьць і каштоўнасьць грузінскага жывапісу канца мінулага тысячагодзьдзя, але дапамога Герцава мастакам у зруйнаваным вайною Закаўказьзі вартая ўхваленьня. Ну і, нарэшце, ня кожны галерэйшчык здатны вымяраць жывапіс вагонамі.

1994 — 7.07.2004, 22:15

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0