«НН» прадказвала адмову ВАК у артыкуле «Паліткарэктура» (№40 за 29 кастрычніка 2004 г.) Адмова прыйшла, не зважаючы на выдатную абарону дысэртацыі «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай» (11 галасоў «за» з 12) і наяўнасьць дзевяці прац манаграфічнага пляну пры неабходнай адной. Яўген Анішчанка адказвае на пытаньні карэспандэнта «НН».

«НН»: Якія навуковыя довады выстаўленыя супраць Вашай дысэртацыі?

ЯА: У ананімнай «чорнай» рэцэнзіі, прадугледжанай рэглямэнтам, мне закідаюць, што я палітызую праблему падзелаў і далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі. У рэцэнзіі таксама «ня раяць» выказаныя мной палажэньні паведамляць вучням і настаўнікам. Але ж ужо колькі гадоў прайшло з часу выхаду кніжак! Яны ўжо спрададзеныя, іх цытуюць у навучальных дапаможніках.

Мяне абвінавацілі, што я перабольшыў адмоўную ролю Расеі ў падзелах Рэчы Паспалітай. Доказам гэтага ставяць тое, што амаль усе мае працы грунтуюцца на расейскіх архівах — няма польскіх, літоўскіх і інш. Дык працы пабудаваныя на маскоўскіх архівах, бо Расея вызначала лёс беларускіх земляў Рэчы Паспалітай. Нашы землі адыходзілі не да Аўстрыі. І ў маёй дысэртацыі ясна сказана, што расейская дыпляматыя часоў Кацярыны ІІ нясе галоўную адказнасьць за падзел Рэчы Паспалітай.

Людзі, якія прымалі гэтае рашэньне, ведаюць, што і Маркс, і Ленін называлі ўдзельнікаў падзелу «разбойнікамі». Яны сёньня плююць на тых, каму пакланяліся ўчора. Нават расейскія гісторыкі сёньня кажуць, што вінаватыя ў падзелах былі ўсе — і Расея, і Прусія, і Аўстрыя.

«НН»: Якая ж афіцыйная фармулёўка адмовы ВАК?

ЯА: Напісана, што мая праца зьмяшчае бяздоказныя, неабгрунтаваныя высновы. Гэта фармальная адпіска.

«НН»: Можаце назваць кагосьці, хто асабіста даклаў руку да такога рашэньня?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Як нам стала вядома, калегі Я.Анішчанкі па Інстытуце гісторыі маюць апратэставаць рашэньне ВАК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0