Нарвэская электрастанцыя цалкам незалежная ад атмасфэрных варункаў, таму мае вартасьці, якіх няма ў іншых крыніц аднаўляльнай энэргіі. Незалежна ад таго, ці сьвеціць сонца, ці дзьме вецер, марскія плыні застаюцца нязьменнымі і генэруюць ток такой самай моцы. Брытанцы таксама зьбіраюцца ажыцьцявіць падобны праект.
Думка аб выкарыстаньні мора для здабычы энэргіі ня новая. Першы такі мэханізм збудавалі яшчэ ў 1967 г. у Францыі ў вусьці ракі Ранс. Ён працуе дагэтуль і мае магутнасьць 240 мэгават. Досьледныя электрастанцыі паўсталі таксама ў Кітаі, Індыі, Канадзе і Расеі.
Прынцып дзейнасьці тых станцый падобны да звычайных запруд на рацэ: найперш прыліў напаўняе адмысловыя зборнікі, круцячы электрычныя турбіны. Потым вада адтуль перацякае ў акіян.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
РР; «Gazetа Wyborczа»